Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву будуць судзіць за Курапаты
Віцебскіх актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву, якіх затрымалі ўвечары 8 жніўня пасля Курапацкай варты, пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны і паведамілі, што на працягу 10 сутак ім па пошце дашлюць копіі пратаколаў.
Гэтыя пратаколы спадарыні Захарава і Янушкоўская адмовіліся падпісаць, бо ня лічаць сябе вінаватымі, паведамляе Радыё Свабода.
Міліцыянты сказалі таксама, што судзіць іх будуць і Віцебску – па месцы жыхарства.