Кангрэсмен Крыс Сміт: урад ЗША павінен зрабіць абарону беларускіх патрыётаў галоўным прыярытэтам ў адносінах з Беларуссю
У сераду кангрэсмен-рэспубліканец Крыс Сміт, сустаршыня Хельсінкскай камісіі ЗША і адзін з аўтараў «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі», заклікаў афіцыйны Менск неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў і спыніць пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
“Многія беларускія патрыёты працягваюць ісці на гераічныя ахвяры дзеля сваёй краіны, напружана працуючы ў імя забеспячэння захавання правоў чалавека і прадстаўнічага праўлення, супрацьстаючы горшым злоўжыванняў дыктатуры Лукашэнкі, – заявіў Крыс Сміт. – Наш урад павінен зрабіць іх абарону галоўным прыярытэтам ў нашых адносінах з Беларуссю».