Ад Купалы да Гілевіча

18 жніўня 2018 12:48  |  Грамадства

 

Ад Купалы да Гілевіча

 

Так называлася наша вандроўка па Лагойскай зямлі. Пачалася яна з вёскі Карпілаўка, дзе жыў сучаснік і старэйшы сябра Івана Дамінікавіча Ядвігін Ш. (Лявіцкі). Свайму земляку прысвяціў паэму паэт і мастак Сяргей Давідовіч. Летні сезон ён праводзіць у бацькоўскай хаце, дзе яму добра пішацца і малюецца.

Да Купалаўскіх мясцінаў належаць і суседнія Харужанцы. Мы пабывалі на экскурсіі ў філіяле музея Янкі Купалы “Акопы”. Самі Акопы, дзе арандавала зямлю і жытло шматдзетная Бянігна Іванаўна Луцэвіч, знаходзяцца трохі збоку. Месцам для філіяла стаў хутар сястры – Міхалішкі, а нагледзеў яго  выдатны сын Беларусі Ніл Гілевіч.

Невыпадкова наш далейшы шлях ляжаў у Слабаду, калыску народнага паэта. Там мы сустрэліся з братамі Ніла Сымонавіча: Міколам Гілём (ён таксама пісьменнік) і Аляксандрам. Пераезды з аднаго вайсковага гарадка ў другі, з аднаго краю Савецкага Саюза ў процілеглы не прымусілі жыхара Лагойшчыны забыць родную мову і званне беларуса. З ім я кансультуюся па многіх пытаннях, якія тычацца краязнаўства і партызанскай дзейнасці.

 

Завяршэннем вандроўкі стала валанцёрская праца на могілках вёскі Янушкавічы, дзе пахаваны мясцовыя жыхары – ахвяры фашысцкіх блакад. Столькі пераможных юбілеяў адзначылі, прымалі важных гасцей – Марыю Осіпаву і Алену Мазанік, а гэтыя пахаванні ў сельскім савеце так і не парупіліся зарэгістраваць.

Уражаннямі дзеліцца актывістка БХД, удзельніца культурніцкай паездкі Ганна Акінчыц:

“У школе я выкладала англійскую мову, але беларускую літаратуру добра ведала, не раз бывала ў Вязынцы. Музейны дом у Акопах стаў для мяне сапраўдным адкрыццём. Я ўпершыню пачула, што Расійская імперыя адабрала ў беларускіх шляхцічаў зямлю. Туды трэба часцей вазіць школьнікаў.

Уразіла сустрэча з  Сяргеем Давідовічам, які выдаў дзесяцітомнік сваіх твораў. У Янушкавічах мы пазнаёміліся з былой настаўніцай Лідзіяй Васільеўнай. Адно не здзейснілі – не падняліся на Парфіраву горку, названую па імені партызана, і з высокай кропкі не агледзелі Лагойскую зямлю. Спадзяюся, мы яшчэ там сфоткаемся…”

 

Кіраўнік групы Галіна Каржанеўская

 

Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча
Ад Купалы да Гілевіча

 

Болей навін