Севярынец правёў сустрэчы і прэзентацыі ў Бярозе, Пружанах, Івацэвічах
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў сустрэчы і прэзентацыі кнігаў на Берасцейшчыне: у Бярозе, Пружанах і Івацэвічах.
Пасля прэзентацыяў раману “Беларусалім”, кнігаў да 100-годдзя БХД і “Беларускай хрысціянскай азбукі” адбываліся дыскусіі пра становішча ў Беларусі. Найбольш удзельнікаў цікавіла кампанія абароны Курапатаў.
Таксама ў сустрэчах браў удзел вядомы рэжысёр, сябра БХД Аляксей Туровіч.
Наступная ў планах Паўла Севярынца – Гарадзеншчына.