Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак «за інтэрв’ю на беларускай мове»

06 верасня 2018 12:57  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак «за інтэрв'ю на беларускай мове»

 

Суд Менскага раёну 6 верасня асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца на 10 сутак арышту. Такім чынам, палітык прапусціць запланаваную ім масавую акцыю 9 верасня ў Курапатах, пачатак якой прызначаны на 16:00.

Сведкі-міліцыянты вінавацілі сустаршыню БХД у тым, што ён на беларускай мове даваў журналістам інтэрв’ю.

Адзначым, што з залі суду была выдаленая жонка Паўла Севярынца Вольга з сынам Францішкам, бо працэс, нібыта, мог траўмаваць дзіця.

Болей навін