У Курапатах прайшоў мітынг абаронцаў урочышча (відэа)

10 верасня 2018 10:22  |  Галоўныя навіны

У Курапатах прайшоў мітынг абаронцаў урочышча (відэа)

 

Каля 60 чалавек удзельнічалі ў сходзе абаронцаў Курапатаў, які прайшоў 9 верасня на тэрыторыі ўрочышча, паведамляе Радыё Свабода.

​Акцыя пачалася з сумеснай малітвы. Пасьля яе ўдзельнікі накіраваліся да рэстарацыі «Паедзем паядзім», дзе праводзяць мітынг. Таксама актывісты плянуюць паўторна зьбіраць подпісы пад зваротам да ўладаў з патрабаваньнем забараніць працу ўстановы паблізу месца расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Сярод адных з удзельнікаў акцыі быў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

“Я вельмі ўдзячны тым людзям, якія тут стаялі на варце. Насамрэч, сёння ідзе змаганне не за мінулае і нават не за лёсы тых людзей, якія тут загінулі. Сёння тут ідзе змаганне за будучыню. Сёння ідзе змаганне, каб людзі з КДБ, якія сёння стаяць з камерамі, заўтра не ўзялі зноў наганы і не пачалі зноў страляць людзей. І гэтая прастора свабоды, якую людзі адстойваюць у Курапатах, вельмі важная”, – заявіў ён, дадаўшы, што змаганне ідзе ў тым ліку за будучыню “дзяцей нквдзістаў, якія знішчаюць самі сябе”.

Віталь Рымашэўскі заявіў, што абаронцы Курапатаў «стаяць на варце ў тым ліку і за тых, хто валодае рэстарацыяй «Паедзем паядзім». «Калі заўтра зьнікнуць тыя, хто зь імі ня згодны, яны пачнуць страляць адзін у аднаго. Так ужо было ў 1937–1939 гадах. Важна, каб мы, змагаючыся, знаходзілі ў сабе сілы адольваюць сваю праведную нянавісьць да іх. Галоўны вінаваты таго, што адбываецца тут, не беззаконьнік і парушальнік Зайдэс (уладальнік рэстарацыі Леанід Зайдэс), а беларускія ўлады, якія далі дазвол на будаўніцтва. Сёньня ўлады назіраюць са сваіх кабінэтаў праз аб’ектывы камэр сілавікоў і радуюцца таму, што беларусы нацкоўваюцца адзін на аднаго. Чым больш варожасьці паміж намі, тым лепш для іх, тым больш яны будуць валадарыць», — заявіў палітык. Сёньня ўлады назіраюць са сваіх кабінэтаў праз аб’ектывы камэр сілавікоў і радуюцца таму, што беларусы нацкоўваюцца адзін на аднаго Рымашэўскі таксама заклікаў усіх неабыякавых людзей запісвацца ў курапацкую варту «хаця б для таго, каб расказваць наведвальнікам рэстарацыі аб гэтым месцы». Палітык адзначыў, што «не абавязкова кідацца пад машыны і атрымліваць штрафы».

Падкрэсліўшы, што варта ў Курапатах мусіць заставацца, сустаршыня БХД заявіў, што гвалту з боку абаронцаў быць не павінна.

За заклікі да ўдзелу ў сходзе сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец 6 верасьня быў арыштаваны на 10 сутак. Такое рашэньне прыняў судзьдзя Менскага раённага суду Аляксей Кропачаў. Севярынец прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторнае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Суд палічыў правапарушэньнем, што палітык заклікаў людзей удзельнічаць у недазволенай уладамі акцыі 9 верасьня ў Курапатах.

Болей навін