Віцебскія актывісты БХД патрабуюць аднавіць разбураную дарогу да школы (відэа)

11 верасня 2018 16:25  |  Грамадства

 

Сябры аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец і Ірына Захарава тыдзень таму наведалі Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт, у прыватнасці аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, дзе востра было пастаўлена пытанне аб аднаўленні тратуарнай дарожкі, якая вядзе да сярэдняй школы N 31 Віцебска, якая была цалкам разбураная падчас рамонту цеплатрасы “Віцебскэнерга”.

Выкапаныя траншэі каля школы ўжо закапаныя, але тратуарная плітка так і не адноўлена.

11 верасня Ірына Захарава накіравала электронныя звароты з відэа ў адміністрацыю Першамайскага раёна Віцебска, у Віцебскія гарвыканкам і ў аблвыканкам. «Чакаем рашэння дадзенай праблемы», – адзначыла яна.

Болей навін