Сёння вызваляюць Паўла Севярынца
Сёння, 15 верасня, у Менску вызваляюць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, асуджанага на 10 сутак за інтэрв’ю ў абарону Курапатаў напярэдадні запланаванай ім масавай акцыі ва ўрочышчы.
Сустаршыню БХД мусяць вызваліць а 14:00, паведаміла яго жонка Вольга Севярынец.
Запрашаем сустракаць яго па адрасе вуліца Скарыны, 20.