Севярынец сустрэўся з паплечнікамі і чытачамі ў Баранавічах
Сустаршыня БХД Павел Севярынец сустрэўся з паплечнікамі ды чытачамі ў Баранавічах. Пасля прэзентацыі раману “Беларусалім” ды іншых кнігаў распачалося абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі. Сярод асноўных тэмаў былі Курапаты, адзінства апазіцыі і стан грамадства.
Напрыканцы цёплай сустрэчы удзельнікаў чакаў пачастунак, зладжаны гаспадарамі, аўтограф-сесія і агульны фотаздымак.
Наступная сустрэча Паўла Севярынца пройдзе ў Берасьці 27 верасьня: а 18.00 у грэка-каталіцкай царкве адбудзецца літургія за супакой Алеся Чаркашына, а ў 19.00 – прэзентацыя раману “Беларусалім”.