Суд над Паўлам Севярынцам пачнецца а 14:00
Паседжанне суду Менскага раёна, на якім за Курапацкую варту будуць судзіць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, пачнецца а 14:00.
Пра гэта паведаміў актывіст Зміцер Казакевіч.
Суд пройдзе па адрасе Менск, вуліца Маякоўскага 119А, кабінет 509. Суддзя – Шаўцоў.
Вінавацяць Паўла Севярынца па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў асобай, не падначаленым яму па службе).