У панядзелак у Менску за Курапаты будуць судзіць Віталя Рымашэўскага
У Мінску ў панядзелак 29 кастрычніка за абарону Курапатаў будуць судзіць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага.
Судовае паседжанне мае пачацца аб 11:30 у судзе Менскага раёну, які знаходзіцца ў Менску па адрасе вуліца Маякоўскага 119А.
Адзначым, што 29 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна ўзгадваюць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, многія з якіх былі пахаваныя менавіта ў Курапатах.