Жазэф Доль заклікае адмяніць рашэнне пра высылку Ганны Красулінай
Прэзідэнт найбуйнейшай партыі Еўрапарламента – Еўрапейскай народнай партыі – Жазэф Доль заклікае беларускія ўлады перагледзець палітычна матываванае рашэнне, якое парушае правы чалавека і міжнародныя абавязацельствы.
Вось такое паведамленне ён размясціў у сваім акаўнце ў Твітэры:
“Я глыбока занепакоены магчымай высылкай Ганны Красулінай, прэс-сакратара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая з’яўляецца членам ЕНП, – піша прэзідэнт ЕНП Жозэф Доль. – Я заклікаю беларускія ўлады перагледзець палітычна матываванае рашэнне, якое парушае правы чалавека і міжнародныя абавязацельствы”.