Паўла Севярынца будуць судзіць каля 11:00 на Маякоўскага, 119а

13 снежня 2018 09:06  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца будуць судзіць каля 11:00 на Маякоўскага, 119а

 

Суд над затрыманым 12 снежня падчас Курапацкай варты сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам пачнецца 13 снежня каля 11:00.

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга.

Суд адбудзецца ў судзе Менскага раёна па адрасе Менск, вуліца Маякоўскага, 119а. Ноч сустаршыня БХД правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Болей навін