Са святам Раства Хрыстовага!

07 студзеня 2019 10:52  |  Галоўныя навіны

Са святам Раства Хрыстовага!

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх вернікаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 6 і 7 студзеня са святам!

Народжаны больш за 2000 год таму Ісус Хрыстос паказаў нам, наколькі вялікай ёсць любоў Бога, які стаўся чалавекам, каб памерці за грахі кожнага з нас і адкрыць нам усім шлях да Валадарства Божага.

Яго зямное жыццё мусіць стаць прыкладам для ўсіх нас у служэнні бліжнім у іх патрэбах, у служэнні Беларусі і Богу. І калі хто хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім ды ўсіх слугою (Мк 9:35).

Сёння ж узрадуймася, браты і сёстры, вялікаму святу – нараджэнню нашага Госпада Ісуса Хрыста, жыццё якога змяніла свет. Бо нават тыя, хто не вераць у Яго, усё адно адлічваюць сваё жыццё ад Яго прыйсця ў свет людзей.

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

Болей навін