Севярынец у Маладзечна: поўная заля
На сустрэчы з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам і прэзентацыі ягонай апошняй кнігі “Каменнае сэрца” ў Маладзечна было больш за 30 чалавек.
Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел рэжысёр Аляксей Туровіч і кіраўніца Заслаўскай БХД Святлана Манько.
Рамана Ганчарова, кіраўніка Маладзечанскай БХД, не адпусьцілі на прэзентацыю з працы.
Размова ішла пра незалежнасць, Курапаты, палітычныя кампаніі 2019-2020 гадоў і кнігі Паўла.
Фота: Аксана Ярашонак-Камінская, “Рэгіянальная газета”, і Алесь Капуцкі.