На выхадзе з дому затрыманы Павел Севярынец
26 лютага на выхадзе з дому быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга.
Форум “Свабоду палітвязням!” заклікаў да правядзення 26 лютага, а 18.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі – Святаславам Барановічам, Міхалам Жамчужным ды іншымі.
Павел Севярынец збіраўся браць удзел у акцыі.