Піт Паўлаў запрашае адсвяткаваць Дзень Волі разам з N.R.M.
Беларускі музыка Піт Паўлаў запрашае адсвяткаваць Дзень Волі разам з N.R.M. Зрабіць гэта можна будзе 24 сакавіка а 13:00 у Кіеўскім скверы ў Менску.
“На гэтай плошчы лёгка змесціцца 10-20 тыс. чалавек”, – адзначыў выканаўца.
“Запрашаю вас. А мы абяцаем усё лепшае і новае”, – падкрэсліў Піт Паўлаў.
Паглядзець відэа звароту можна па спасылцы.