У Віцебску актывісты БХД зафарбоўвалі рэкламу наркотыкаў (фота)
24 сакавіка сябры БХД на чале з каардынатарам па Віцебшчыне Таццянай Севярынец далучыліся да ініцыятывы “Маці 328”, каб папярэдзіць інфармацыю пра небяспечныя прапановы працы, знайсці і зафарбаваць інфармацыю пра інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў.
Валанцёры раздавалі ўлёткі мінакам, клеілі іх на пад’езды, зафарбоўвалі знойдзеную рэкламу.
“Упэўнена, рабілі добрую справу, з дабраслаўлення міліцыі (тэкст улёткі складзены ў МВД). Але зусім не ўпэўнена, што міліцыі, слаўным барацьбітам з наркакантролю, так цяжка вылічыць па гэтых рэкламах інтэрнэт-крамы, дылераў і выцягнуць увесь ланцуг паганцаў, хто набівае свае кішэні грашыма з загубленых лёсаў і жыццяў падлеткаў, якія спакусіліся на лёгкія хуткія грошы”, – адзначыла Таццяна Севярынец.