Севярынец абмеркаваў з галандскімі парламентарамі затрыманні, палітвязняў і нерэгістрацыю БХД
Сустаршыня БХД Павел Севярынец у складзе дэлегацыі палітыкаў і грамадскіх дзеячаў Беларусі сустрэўся з групай галандскіх парламентароў, што знаходзяцца з візітам у Менску.
Галандскія госці былі паінфармаваныя пра затрыманні палітыкаў, музыкаў актывістаў на Дзень Волі. Асобна была абмеркаваная тэма палітычных вязняў у святле Еўрапейскіх гульняў, якія плануюцца ў Менску на чэрвень гэтага года. Таксама Павел Севярынец звярнуў увагу еўрапейскіх палітыкаў на нерэгістрацыю БХД.
Што цікава, госці перадалі яшчэ адну версію рэжыму наконт нерэгістрацыі БХД, агучаную афіцыйнымі асобамі: маўляў, “некаторыя партыі адмыслова рыхтуюць дакуманты так, каб іх не зарэгістравалі і быў скандал”.