У Курапатах зноў затрымалі Паўла Севярынца
Ва ўрочышчы Курапаты 5 красавіка быў зноў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Разам з ім затрыманая актывістка Ніна Багінская.
Пра гэта паведамляе актывіст Зміцер Каспяровіч.
Нагадаем, што сустаршыню БХД ужо затрымлівалі 4 красавіка падчас зносу крыжоў, але вызвалілі ўвечары таго ж дня.