Вядучыя партыі Беларусі выступілі ў падтрымку праціўнікаў заводу АКБ у Берасці

07 красавіка 2019 19:06  |  Галоўныя навіны

Вядучыя партыі Беларусі выступілі ў падтрымку праціўнікаў заводу АКБ у Берасці

 

Вядучыя дэмакратычныя партыі Беларусі зрабілі заяву ў падтрымку праціўнікаў заводу АКБ у Берасці.

СПЫНІЦЬ ЦІСК НА ПРАЦІЎНІКАЎ БУДАЎНІЦТВА ЗАВОДА АКБ У БРЭСЦЕ

ЗАЯВА Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, ПАГА “Рух “За Свабоду”

Мы, прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый, абураны фактамі крымінальнага пераследу Аляксандра Кабанава, Сяргея Пятрухіна, Майсея і Дзяніса Мазько, а таксама пераследам міліцыяй актывістаў Ігара Зубіка і Таццяны Фесікавай, якія выступаюць супраць будаўніцтва завода акумулятараных батарэй у Брэсце.

Мы лічым, што пратэстоўцы абараняюць сваё права на бяспечнае навакольнае асяроддзе, бяспечную будучыню для сябе, сваіх дзяцей і ўсіх жыхароў г. Брэста.

Пратэсты грамадзян супраць будаўніцтва завода АКБ ў г. Брэсце – прыклад мужнасці і грамадзянскай актыўнасці.

Мы заклікаем мясцовыя ўлады спыніць будаўніцтва завода, якое вядзецца з парушэннямі норм экалагічнай бяспекі, а міліцыю – спыніць усе магчымыя рэпрэсіі, а таксама пераслед лідараў і актывістаў пратэсту.

Віталь Рымашэўскі, сустрашыня БХД

Мікалай Казлоў, старшыня АГП

Ігар Барысаў, старшыня БСДПГ

Юры Губарэвіч, старшыня “Рух “За Свабоду”

Болей навін