Паўла Севярынца вызвалілі пасля 15 сутак арышту

20 красавіка 2019 12:43  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца вызвалілі пасля 15 сутак арышту

 

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца вызвалілі 20 красавіка з ізалятару часовага ўтрымання пасля 15 сутак арышту, які ён адбываў за спробу спыніць крыжалом у Курапатах.

Па вызваленні палітык адзначыў, што сваімі дзеяннямі па зносе крыжоў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвясціў вайну беларускаму народу, народнай памяці і Богу.

«А гэта сур’ёзная рэч. Я думаю, што нічога добрага яго на гэтым шляху не чакае», – заявіў ён.

Паўла Севярынца затрымалі 5 красавіка, але асудзілі толькі праз тры дні. Яму прысудзілі да 15 содняў арышту: за дробнае хуліганства (5 содняў) і непадпарадкаванне міліцыі (10 содняў). У рапарце сведка, міліцыянт Удодаў, напісаў, што Севярынец «упіраўся нагамі ў зямлю».

18 красавіка над палітыкамадбыўся чарговы суд – на гэты раз за 4 красавіка. Яго разам з іншымі абаронцамі Курапатаў асудзілі разам на Br 6018, ці амаль на $ 3000.

МГ besat.eu

Болей навін