Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)

17 мая 2019 14:51  |  Палітыка

Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)

 

30 сакавіка віцебская актывістка БХД Алена Янушкоўская накіравала электронныя звароты ў Дзяржкантроль Віцебскай вобласці і ў пракуратуру Віцебскага раёна з нагоды парушэнняў пры будаўніцтве водаправоду ў вёсцы Суйкава.

4 траўня, калі выйшлі ўсе тэрміны, а адказу яна так і не атрымала, актывістка патэлефанавала ў дадзеныя ўстановы, выказаўшы бязмернае здзіўленне тым што арганізацыі, якія стаяць на варце закона, самі ж яго і парушаюць.

“Люстраны адказ гэтых арганізацый быў прадказальны. У Дзяржкантролі мне адказалі, што не атрымлівалі майго звароту, усяляк выбачаліся, запэўнівалі мяне, што такога ў іх не бывае, усім адказваюць у належныя тэрміны, і папрасілі мяне паўтарыць адпраўку звароту, што я і зрабіла, і мне ператэлефанавалі, што ўсё атрымалі. У пракуратуры мой зварот быў, але не ў раённай, а ў абласной, бо ў раённай пракуратуры – у наш та час! – няма сваёй электроннай пошты, і ўсе звароты ідуць праз абласную, і там ужо перасылаюць раённым. Прычыны, па якіх мой зварот не быў разгледжаны, як ім, так і мне, былі незразумелыя, і мяне зноў такі папрасілі напісаць скаргу ў абласную пракуратуру, і паўтарыць зварот, і вось, атрымала адзін адказ”, – распавяла актывістка.

У адказе адзначаюць, што зварот сапсаваўся “праз збой у перасылцы”.

2600r-1321.pdf

 

“Думаю што ўсім зразумела, чаму раптам, нейкім таямнічым чынам не дайшлі мае паведамленні да дадзеных арганізацый, і яшчэ раз пераконваюся, што ў нашай краіне законы не працуюць, і кантраляваць іх выкананне няма каму”, – адзначыла Алена Янушкоўская.

Болей навін