Партнёры БХД перамаглі на выбарах у Еўрапейскі парламент

27 мая 2019 11:56  |  Галоўныя навіны

Партнёры БХД перамаглі на выбарах у Еўрапейскі парламент

 

Палітыка Еўрапарламенту да Беларусі застанецца крытычнай. Еўрапейская народная партыя, чальцом якой з’яўляецца Беларуская хрысціянская дэмакратыя, зменшыла колькасць мандатаў, але засталася найбуйнейшай фракцыяй у ЕП.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі так пракаментаваў вынікі выбараў у Еўрапарламент:

«Скрайне правыя павялічылі прадстаўніцтва (у Францыі першае месца – за партыяй Марын Ле Пэн 24,2%, у Макрона – толькі другое месца 22,4%). Але традыцыйныя партыі атрымалі большасць. Нягледзячы на складанасці, еўрапейцы выстаялі перад навалай папулізму. Наша партыя, EPP, – па-ранейшаму найбуйнейшая партыя ў Еўрапарламенце. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што пазіцыя ЕП да Беларусі застанецца заснаванай на каштоўнасным падыходзе, аснова якога – крытычны дыялог і абарона правоў чалавека.

Што датычыць будучыні Еўропы ў сувязі з ростам правых і папулістаў, то я не падзяляю скептыцызму наконт будучыні ЕС. Крызісы – гэта не катастрофа, а неад’емная частка жыцця, у тым ліку і палітычнага. І ў еўрапейцаў, і ў еўрапейскіх палітыкаў ёсць усё неабходнае, каб яго пераадолець. Я не веру ў Еўропу, я веру – у еўрапейцаў – простых грамадзян і многіх сумленных палітыкаў – маіх добрых знаёмых і сяброў. Таму ведаю: Еўропа выстаіць, бо за хрысціянскія і еўрапейскія каштоўнасці там ёсць каму змагацца. Еўрапейскі звяз жыве!»

Болей навін