Штодзённая абарона Курапатаў, пачатая з ініцыятывы БХД, працягваецца ўжо больш года
У Курапатах адбыўся сход абаронцаў нацыянальнага некропалю, якія ўдзельнічаюць у бестэрміновай варце, пачатай 1 чэрвеня 2018 года ў адказ на адкрыццё ў ахоўнай зоне мемарыяла рэстарана “Поедем, поедім”.
Каля дзесяці чалавек прадстаўлялі Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю, якая трымае варту з 12.00 да 20.00 па серадах – у тым ліку і дэлегацыя БХД з Віцебска.
Нарада прыняла рашэнне працягваць варту, аднавіць патруляванне ў Курапатах і правесці чарговую хвалю байкоту пастаўшчыкоў рэстарацыі.