Севярынец: берасцейцы перамаглі – значыць, беларусы могуць!

15 чэрвеня 2019 23:38  |  Галоўныя навіны

Севярынец: берасцейцы перамаглі - значыць, беларусы могуць!

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе БХД  прыпыненне будаўніцтва заводу АКБ у Берасці, якога дамагліся пратэстоўцы:

-Галоўная прычына гэтай прамежкавай перамогі – бесперапынны, шматлюдны і ўпарты пратэст соцень людзей, якія штонядзелі выходзілі на плошчу і не збаяліся “сутак” ды фабрыкацыі крымінальных справаў.
Больш года берасцейцы выходзілі на плошчу. Людзі перамаглі. Хай сабе пакуль будаўніцтва “прыпынілі”, а не зачынілі цалкам, хай перад Еўрагульнямі. Але, калі не адступаць, наступны крок – закрыццё.
Беларусы! Мы з вамі можам пераламіць і прымусіць адпаўзаць нават карную сістэму, якая тлуміць краіну 25 гадоў. У Курапатах. У Светлагорску. У Магілёве, Віцебску, Гародні, Гомелі, Менску.
Нізкі паклон берасьцейцам. Яны паказалі ўсім беларусам, як трэба перамагаць. Дзякуй вам, людзі!
Верым, можам, пераможам! – сказаў Павел Севярынец.

Болей навін