90 мільёнаў еўра Сусветны банк выдзяляе на беларускія школы. На школу ў Каплічах – 0.

24 чэрвеня 2019 23:35  |  Галоўныя навіны

90 мільёнаў еўра Сусветны банк выдзяляе на беларускія школы. На школу ў Каплічах - 0.

 

90 мільёнаў еўра Сусветны банк выдзяляе на беларускія школы. На школу ў Каплічах – 0. Чаму? – пытаюць 111 бацькоў і жыхароў.

 

Незалежны дэпутат Капліцкага сельсавета Роза Віктараўна Стрэльчанка, якая вось ужо тры гады змагаецца за аднаўленне “прыпыненай” (а ў рэальнасці зачыненай) у вялікім аграгарадку Каплічы Калінкавіцкага раёна Гомельшчыны, накіравала зварот на адрас Сусветнага банка, які паўтара месяцы таму абвясціў пра выдзяленне 90 мільёнаў еўра(!) на мадэрнізацыю і рамонт школаў у вёсках і мястэчках Беларусі.
Аказалася, шматпакутнай Капліцкай школы ў спісе на дапамогу няма. Чаму?


Гісторыя паказальная для Беларусі. Тры гады таму, замест таго каб адрамантаваць працёк даху ў беларускамоўнай школе ў Каплічах (да 900 жыхароў), дзе вучылася больш сямідзесяці дзяцей, мясцовая ўлада зачыніла школу і адправіла дзетак аўтобусамі з бліжэйшых вёсак у няблізкія Шыічы, за дзясяткі кіламетраў. Паводле прызнання раённых чыноўнікаў, на падвоз-адвоз дзяцей ужо патрачана да 80 тыс. даляраў бюджэтных грошай (рамонт, паводле падлікаў, абышоўся б у 10-20 тыс.) – а дадайце яшчэ пару гадзінаў штодня, якія забіраюцца ў дзяцей і бацькоў, пакуль школьнікі ў дарозе!


Паводле сённяшніх нарматываў, зацверджаных Лукашэнкам, у кожным аграгарадку ПАВІННА БЫЦЬ ШКОЛА.
Школы з больш як 50 вучнямі маюць атрымаць дапамогу.
Каплічы – аграгарадок, вучняў – 73. 111 подпісаў бацькоў і жыхароў адпраўлена ў Сусветны банк і адміністрацыю Лукашэнкі разам са зваротам.

90 мільёнаў еўра Сусветны банк выдзяляе на беларускія школы. На школу ў Каплічах - 0.

Болей навін