Валожын абяцае выкараніць інвазійную расліну
Мы не раз адзначалі, што адзін з напрамкаў дзейнасці мінскай гарадской БХД – экалагічны. Неаднаразова ў раёнах сталіцы высаджваліся дрэвы, ладзіліся рэйды ў Мінскі і Валожынскі раёны. Сябры прыроды зліквідоўвалі ачагі баршчэўніка і “шалёнага агурка”, падвязвалі гінучыя дрэўцы ля новай кальцавой дарогі, чысцілі бераг Свіслачы ў раёне Ждановічаў.
На ўсходзе Валожынскага раёна сітуацыя мяняецца марудна. Атрыманы адказ з раённага выканкама на чарговы зварот у прыродаахоўную інспекцыю грамадскай актывісткі Галіны Каржанеўскай. У ім, у прыватнасці, гаворыцца:
“Воложинский районный исполнительный комитет рассмотрел Ваше электронное обращение по вопросу произрастания борщевика Сосновского в д.Пеликшты Воложинского района и по существу затронутого вопроса сообщает следующее.
В соответствии с планом действия «дорожная карта» по ограничению распространения и численности борщевика Сосновского на территории Воложинского района в 2019 году, утвержденным первым заместителем председателя Воложинского исполнительного комитета от 02 апреля 2019 года, в д.Пеликшты, Воложинского района, будут проведены работы по химической обработке 1,5 га площади произрастания борщевика Сосновского за счет средств районного бюджета.”
Як бачым, агульныя намаганні грамадскасці і раённых уладаў даюць плён.