Партал Krynica.info адзначыў 5 гадоў
У Менску на офісе Беларускай Асацыяцыі Журналістаў прайшло адзначэнне 5-годдзя міжканфесійнага хрысціянскага інфармацыйнага партала Krynica.info.
Вечарына пачалася з малітвы і прайшла вельмі цёпла.
Прысутнічалі заснавальнікі Анатоль Шырвель і Павел Севярынец, аўтары Эльвіра Гарошка, Аксана Ючкавіч, Аляксандр Тамковіч, Валер Мацкевіч, Вольга Севярынец, сябры Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў ды чытачы, вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесіяў.
Былі гарбата, кава, пірог, торт і нават марозіва. Выступілі рэдактары ды аўтары, знайшліся новыя валанцёры, з’явіліся цудоўныя ідэі для спецпраектаў і пашырэння “Крыніцы” ў сацсетках.
Дзякуй Богу за гэтую сустрэчу!
І таксама ў гэты дзень, дзень выхаду першай кнігі Бібліі Францішка Скарыны (Псалтыр, 1517), адзначыла свой дзень народзінаў Эла Ігараўна Оліна, аўтар “Крыніцы” і матуля намесніка кіраўніка БАЖ Барыса Гарэцкага.
Фота Элы Олінай