23 жніўня – сустрэча з Севярынцам у Вільні
У пятніцу 23 жніўня а 18.00 у Базыльянскіх мурах (Аушрас Варту, 7) адбудзецца сустрэча з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам. Пройдзе прэзентацыя ягоных кнігаў (у тым ліку віленскай тэматыкі).
22-23 жніўня Севярынец удзельнічае ў штогадовай Канферэнцыі Адамкуса, дзе мае выступіць па пытанні Астравецкай АЭС.
Арганізоўвае сустрэчу і прэзентацыю Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні.
Запрашаем ахвотных і журналістаў. Уваход вольны.