Рэпартаж з беларускай турмы – 5 верасня
У чацвер 5 верасня на офісе Беларускай Асацыяцыі Журналістаў пройдзе прэзентацыя кнігі турэмных эсэ сустаршыні БХД, сябра БАЖ Паўла Севярынца “Каменнае сэрца” – пад назвай “Рэпартаж з беларускай турмы”. Тэмы сустрэчы – як застацца чалавекам і журналістам у беларускай турме, па топ-5 парадаў, плюс турэмныя лайфхакі . Таксама будуць прадстаўленыя іншыя кнігі Севярынца.