Галіна Каржанеўская: брудным прадпрыемствам не месца ў гарадах (відэа)
Сябра ініцыятыўнай група сябра БХД Ігара Лабкова Галіна Каржанеўская выступіла з відэазваротам, у якім распавяла пра праблему размяшчэння шкодных для экалогіі прадпрыемстваў у малых гарадах.
Напрыклад, у Заслаўі існуе прадпрыемства для вытворчасці нафтапрадуктаў. І быў выпадак, калі гэтымі прадуктамі быў забруджаны водны канал, які нясе чыстую ваду для трох раёнаў Менску.
“Хрысціянскія дэмакраты шмат увагі надаюць экалогіі і здароваму ладу жыцця. Выступаюць за будаўніцтва дзіцячых садкоў і паліклінік. Думаю, жыхары Заслаўя падтрымаюць нашыя ініцыятывы, падтрымаюць Ігара Лабкова”, – заявіла Галіна Каржанеўская.