Ганна Акінчыц: Давайце разам вырашаць нашы праблемы (відэа)
Хрысціянская дэмакратка Ганна Акінчыц, якая падала дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў Ясенінскай выбарчай акрузе № 100, лічыць, што беларусы павінны не чакаць зменаў, а самі ўстаць на абарону сваіх правоў.
“Свае праблемы мы павінны вырашаць самі. Давайце разам вырашаць нашы праблемы, і ўсе неабыякавыя далучайцеся да маёй ініцыятыўнай групы. І будзем рабіць разам дабро”, – заклікала актывістка БХД у сваім відэазвароце.