Пачаўся збор сродкаў на кнігу “Алесь Чаркашын”

16 верасня 2019 16:56  |  Галоўныя навіны

Пачаўся збор сродкаў на кнігу "Алесь Чаркашын"

 

На краўдфандынгавай платформе “Моламола” пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі пра беларускага хрысціянскага дэмакрата Алеся Чаркашына.

Алесь Чаркашын – берасцейскі беларус 32 гадоў, капелан і медбрат, у 2015 годзе загінуў у баі пад Белакаменкай ва Ўкраіне “за нашу і вашу свабоду”.

Арганізатары разам з бацькамі і сябрамі збіраюць 3250 рублёў, каб выдаць 1000 асобнікаў кнігі пра Алеся Чаркашына.

У кнігу ўвойдуць успаміны бацькоў, сваякоў, сябраў, братоў і сёстраў у Хрысце, пабрацімаў Алеся Чаркашына, ягоныя інтэрвію і фотаздымкі, у тым ліку і раней не публікаваныя.

Сабраныя грошы пойдуць на вёрстку, афармленне і друк кнігі “Алесь Чаркашын”.

У сваю чаргу, сродкі ад продажу кнігі будуць перададзеныя сям’і Алеся Чаркашына.

Падтрымаць выданне можна тут:

Болей навін