Любоў Кужалёва – кандыдатка ад БХД у Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе
Беларуская хрысціянская дэмакратка Любоў Кужалёва балатуецца сёлета ў Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе № 80.
“Мы яе падтрымліваем, каб у нашай краіне жыць рабілася людзям лепей і лепей. Беларусь – краіна для жыцця. З верай, надзеяй і любоўю мы пойдзем у гэтую кампанію. Далучайцеся да нас. Разам мы зможам шмат”, – заявіла кіраўніца ініцыятыўнай групы актывісткі Вікторыя Шавялевіч.