Юрый Адамовіч: прагаласуй за будучыню тваёй сям’і і твайго народу (відэа)
Юрый Адамовіч, які балатуецца у Палату прадстаўнікоў у менскай Шабаноўскай выбарчай акрузе, больш за 15 гадоў з’яўляецца эканамістам-практыкам, а таксама з’яўляецца магістрам у сферы кіравання правам. Паводле яго, ён падрыхтаваны, каб стаць прафесійным дэпутатам.
“Я выступаю за сямейныя і хрысціянскія каштоўнасці. За рэформу ў сферы адукацыі, а таксама за разнявольванне прадпрымальніцкай ініцыятывы”, – заявіў ён.
Актывіст заклікаў беларусаў прыйсці 17 лістапада прагаласаваць за будучыню сваёй сям’і і народу.