У Менску прайшоў вялікі пікет БХД
У Менску 5 кастрычніка прайшоў вялікі пікет Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у якім сярод іншага ўзялі ўдзел сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова.
Пікет прайшоў каля Брамы Менску на акрузе, дзе балатуецца актывістка Надзея Гацак.
Агулам у пікеце ўдзельнічала каля 20-і актывістаў.