Валянціна Пацкевіч: медыцына – адна з найбольш важных праблемаў Асіповічаў (відэа)
Адной з найбольш важных праблемаў Асіповічаў з’яўляецца няякаснае медычнае абслугоўванне. Пра гэта ў сваім відэазвароце заявіла кандыдатка ад БХД Валянціна Пацкевіч.
Паводле яе, паліклініка перапоўненая і далёка для многіх гараджанаў знаходзіцца.
Адсутнічаюць у горадзе многія лекары-спецыялісты, а да тых, што ёсць, не заўсёды можна патрапіць нават з талонам і пры вельмі цяжкім захворванні.