Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

07 кастрычніка 2019 07:55  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў на мітынгу ў абарону беларускай незалежнасці, які прайшоў на Плошчы Свабоды ў Менску.

Севярынец нагадаў удзельнікам пра палітычных вязьняў, пра эканамічны крызіс мадэлі Лукашэнкі, пра нізкія пенсіі і заробкі, АЭС у Астраўцы. “Беларусь ператвараюць у памыйку Крамля і Кітая” – заявіў палітык.
Нарэшце, галоўным выклікам сённяшняму пакаленню сустаршыня БХД назваў пагрозу незалежнасці.
“Мы – нашчадкі вялікай хрысціянскай цывілізацыі ВКЛ. Мы – партызанскі народ, – завершыў свой выступ Севярынец. – Верым, можам, пераможам!”

Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

 

Болей навін