Агульнабеларуская сустрэча па камуністычных рэпрэсіях
У нядзелю 13 кастрычніка ў Менску адбудзецца важная сустрэча, паведаміў прэс-службе БХД сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.
У Менск запрашаюцца тыя, хто займаецца ушанаваннем памяці рэпрэсаваных Сталіным і камуністамі. Чакаюцца людзі з Віцебска, Воршы, Магілёва, Гомеля, Горадні, Баранавічаў, Маладзечна, Барысава. Запрашаюцца абаронцы Курапатаў.
Праграма-мінімум – каардынаваць працу ў маштабе Беларусі (архівы, звароты, выданні, выставы, праца са сваякамі рэпрэсаваных, мемарыялізацыя і так далей). Звышмэта – база звестак усіх рэпрэсаваных па Беларусі і ўшанаванне іх памяці.
У краінах-суседзях гэтым займаюцца цэлыя нацыянальныя інстытуты памяці. У Беларусі дзяржава ламае крыжы, таму давядзецца займацца людзям.
Пачатак а 12.00 на офісе прафсаюза РЭП (Кульман, 4).
Запрашаем ахвотных і журналістаў.
Фота: Хайсы, Народныя навіны Віцебска.