Севярынец правядзе сустрэчы і прэзентацыі сваіх кнігаў у Гомелі, Рэчыцы, Бярозе, Пружанах, Івацэвічах
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правядзе на выходных сустрэчы па тэмах абароны незалежнасці і кампаніі 2020 на Гомельшчыне і Берасцейшчыне. Таксама ён прадставіць удзельнікам зборнік турэмных эсэ “Каменнае сэрца”, энцыклапедыю 200 феноменаў нацыянальнай ідэі “Люблю Беларусь”, раман “Беларусалім”, “Беларускую хрысціянскую азбуку”, гістарычныя зборнікі да 100-годдзя БХД, “Падзейнік”, Бібліі па-беларуску і іншае.