Хрысціянскія дэмакраты правялі сустрэчу ў Рэчыцы
Сустаршыня БХД Павел Севярынец і сябра Нацыянальнай рады Аляксей Змушко арганізавалі сустрэчу і прэзентацыю кнігаў у Рэчыцы. Прысутнічала 28 чалавек. Удзельнікаў цікавіла найперш пагроза незалежнасці, эканамічны стан Беларусі, сумяшчэнне хрысціянства з дэмакратыяй.
Абмеркавалі кампанію 2020 года і пахаванне Каліноўскага.
Былі прадстаўленыя кнігі Паўла Севярынца і буклеты БХД.