Апазіцыянеры заклікалі падняць настаўнікам зарплату вышэй сярэдняй (фота)
Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Надзея Гацак правяла 22 кастрычніка ля Камароўскага рынку ў Менску пікет са зборам подпісаў пад калектыўным зваротам аб рэфармаванні сістэмы адукацыі.
На пікеце прысутнічала пяць актывістаў, уключаючы сустаршыні аргкамітэту БХД Віталя Рымашэўскага. Гацак зарэгістраваная кандыдатам па Чкалаўскай акрузе № 96.
У ліку прапанаваных змяненняў у адукацыі – павышэнне заработнай платы настаўнікам, каб яна перавышала на 5-10% сярэднюю зарплату ў краіне, а таксама тое, каб выкладчыкі займаліся толькі сваімі непасрэдным абавязкамі, а не «іншымі відамі дзейнасці, якімі іх нагружаюць чыноўнікі».
У пакеце паправак ёсць пункт пра ўзмацненне ролі профільных сярэдніх адукацыйных устаноў і класаў з паглыбленым вывучэннем прадметаў. Таксама прапануюцца меры па распаўсюджванню навучання на беларускай мове, факультатыўнае рэлігійная адукацыя для жадаючых і самакіраванне ВНУ.
Акрамя таго, ішоў збор подпісаў пад зваротам з патрабаваннем адстаўкі міністра адукацыі Ігара Карпенкі.
«Для мяне гэта важна, мае дзеці вучацца ў школе. Я бачу, як ім бывае складана зацікавіцца праграмай, хоць яны вельмі любяць школу. За апошнія два гады ў нас зменшылася колькасць беларускамоўных першых класаў. І я лічу, што чалавек, які ўзначальваў камуністычную партыю, які жыве мінулым стагоддзем, не ў стане зразумець існуючыя праблемы ў адукацыі. Нам трэба развівацца, трэба ісці наперад, глядзець на прыклады еўрапейскіх школ. На самай справе ўсё распрацавана, не трэба нанова вынаходзіць ровар», – сказала Гацак.