Пётр Папраўка: Людзі ў нас запалоханыя
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Купалаўскай выбарчай акрузе №95 Пётр Папраўка распавёў пра тое, якія мэты ён пераследуе падчас гэтай кампаніі. Пётр Папраўка з’яўляецца актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Вылучаўся не шляхам збору подпісаў, а ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая ўваходзіць разам з БХД у правацэнстрысцкую кааліцыю.
Пётр Папраўка: Разумею, што, калі б збіраў подпісы, то маглі б і не зарэгістраваць, ва ўлады дзеля гэтага ёсць шмат інструментаў. Але ж агітацыя дазволена менавіта на этапе, калі ты ўжо зарэгістраваны ў якасці кандыдата, таму гэты момант і хачу выкарыстаць. Праз тэлебачанне, праз іншыя СМІ хачу данесці да людзей, што сёння менавіта ад іх многае залежыць. Я бачу, што краінай кіруюць адны і тыя ж людзі, што ёсць пагроза страты незалежнасці і пагроза другога Чарнобыля, бо старыя ўрок не зроблены, і мы будуем новую атамную электрастанцыю. Ёсць таксама рызыка, што найбольш прагрэсіўныя будуць з’язджаць за мяжу. Пра ўсё гэта трэба рассказваць людзям.
РР: У мінулым годзе вы паспрабавалі патрапіць у Мінскі гарадскі савет, але не атрымалася. Не зрабілі ўрокі?
Пётр Папраўка: Менавіта зрабіў, бо набраўся вопыта выбарчай агітацыі. Але, шчыра скажу, убачыў, што ў нас грамадства ў цэлым запалоханае, людзі не вераць у перамены. Я ўбачыў не народ, а насельніцтва.
РР: Як ацэньваеце свае шанцы на перамогу?
Пётр Папраўка: А як ацэньвалі свае шанцы тыя, хто ішоў у вайну пад агонь, каб абараніць Бацькаўшчыну? Сёння краіна пад пагрозай страты незалежнасці, таму некаму трэба і на барыкады ісці.