Пятро Папраўка заклікаў адкласці запуск Астравецкай АЭС (відэа)
Кандыдат у дэпутаты ад БХД па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 Пятро Папраўка ў сваім выступе на тэлеканале “Беларусь 3” нагадаў выраз старажытнагагрэцкага філосава пра тое, што ў пакаранне за пасіўнасць грамадзян пасылаецца ўлада злодзеяў. Таму ён заклікаў беларусаў да супольных дзеянняў у абарону сваіх інтарэсаў.
У прыватнасці, актывіст выступіў у абароны нацыянальных сімвалаў Беларусі – гербу “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцягу, а таксама беларускай мовы.
“Мы маем вялікую праблему – Чарнобыль. Але насоўваецца яшчэ адна праблема, якая называецца Астравецкая атамная станцыя. Я ўпэўнены ў тым, што яе запуск трэбы прынамсі адкаласці да прыняцця ўзважанага і ўсвядомленага рашэння”, – заклікаў ён, адзначыўшы важнасць развіцця зялёнай энергетыкі.
На яго думку, патрабуе сур’ёзнай увагі пенсійная рэформа, у межах якой варта ўвесці назапашвальную пенсію, каб кожны грамадзянін ці яго спадчыннікі маглі атрымаць свае назапшванні.
Апроч таго, Пятро Папраўка лічыць патрэбным максімальна змяніць судовую сістэму, каб стаў незалежным і “каставы і саслоўны падзел сышоў у нябыт, каб былі ўсе роўныя перад законам”.