Юлія Чарняк: Дурні і дарогі? Дурняў мы выганім, а дарогі трэба рамантаваць (відэа)
Кандыдатка ў дэпутаты ад БХД па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 Юлія Чарняк у сваім тэлевыступе расказала, як вырашыць праблему дурняў і дарогаў.
“Дурняў мы выганім, заменім на новыя годныя кадры. Трэба будаваць і рамантаваць дарогі, прычым не толькі да юбілею вобласці ці да чарговых выбараў”, – заявіла яна.
Паводле яе, “кіламетры калдобінаў і ямаў мусяць ператварыцца ў сучасныя магістралі”. На яе думку, таксама трэба распрацаваць план мадэрнізацыі дарог на бліжэйшыя чатыры гады.
Юлія Чарняк таксама падкрэсліла, што ўлады абавязаныя забяспечыць грамадзянам якасную медычную дапамогу. Пры гэтым паралельна паляпшэнню дзяржаўнага медычнага абслугоўвання мусіць развівацца і прыватная медычная практыка. Для гэтага, лічыць кандыдатка, трэба ліквідаваць залішнюю бюракратыю і пасярэдніцтва ў медыцыне.