Аляксандр Малашка: беларускія чыноўнікі ніколі не чыталі артыкул № 3 Канстытуцыі (відэа)
Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Сеніцкай выбарчай акрузе № 76 Аляксандр Малашка ў сваім тэлевыступе заявіў, што беларускія чыноўнікі ніколі не чыталі артыкул № 3 Канстытуцыі, дзе гаворыцца пра тое, што ўлада ў Беларусі належыць народу.
“То бок нам з намі. І мы праводзім свае рашэнні праз выканаўчую ўлады, то бок праз гэтых чыноўнікаў, якія як камбінат бытавога абслугоўвання абавязаныя падаваць якасныя паслугі для выканання задуманага намі”, – заявіў кандыдат.
Аляксандр Малашка падкрэсліў неэфектыўнасць беларускай эканомікі і заклікаў гарантаваць роўнасць усіх формаў уласнасці. Ён таксама адзначыў важнасць уключэння ў працоўны стаж перыяду навучання ў вну, службы ў войску і знаходжання ў дэкрэтным адпачынку.
Падрабязней на відэа: