“Суворы беларус” хоча вылучацца ў прэзідэнты ад БХД

06 лістапада 2019 09:36  |  Палітыка

"Суворы беларус" хоча вылучацца ў прэзідэнты ад БХД

 

Віталь Зялкоўскі, які вядомы як “суворы беларус”, звярнуўся да Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з прапановай вылучацца ў прэзідэнты ад беларускіх хадэкаў.

Адпаведны зварот да БХД паступіў 4 лістапада.

Разам з тым з улікам таго, што Віталь Зялкоўскі не з’яўляецца сябрам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і раней заяўляў пра сваё ўваходжанне ў Ліберальна-дэмакратычную партыю, кіраўніцтва БХД пакуль што можа прапанаваць яму толькі далучыцца да дзейнасці БХД у якасці шараговага сябра, папярэдне пацвердзіўшы выхад з іншых палітычных структураў, каб разам працаваць для будучыні Беларусі.

Болей навін