Севярынец у Наваградку: быць ці ня быць Беларусі
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў сустрэчу і прэзентацыю сваіх кнігаў у Наваградку.
Галоўнай тэмай сустрэчы стала абарона незалежнасці Беларусі. Севярынец ацаніў становішча з падпісаннем чарговай дамовы аб “эканамічнай інтэграцыі” з Расіяй як вельмі сур’ёзнае. На яго думку, мы перажываем гістарычны момант, калі важыцца пытанне, быць ці ня быць Беларусі.