Кандыдатка ад БХД напісала скаргу на праўладнага кандыдата
Кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 Таццяна Малашчанка напісала скаргу на свайго апанента – прарэктара Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Паўла Папко.
У сваёй скарзе яна патрабуе ад камісіі звярнуць увагу на звесткі пра прымус прарэктарам сваіх студэнтаў здаваць яму грошы ў перадвыбарчы фонд.